У
рамках раённага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага
раёна, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага
арганізавалі і прадставілі ўвазе жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы
кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю “Бераставіцкаму раёну – 75”. Дырэктар раённай
бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч знаёміла ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства з размешчанымі
на ёй матэрыяламі, якія адлюстроўвалі старонкі гістарычнага мінулага і
сучаснасці Бераставіцкага раёна, культурнае жыццё і творчасць літаратараў –
ураджэнцаў Бераставіччыны.