27.09.2019г. Літаратурнае вандраванне па творах пісьменнікаў–натуралістаў “Зазірні ў свет жывой прыроды”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” адбылося літаратурнае вандраванне па творах пісьменнікаў–натуралістаў “Зазірні ў свет жывой прыроды”. Наведвальнікі здзейснілі падарожжа па старонках кніг выдатных дзіцячых пісьменнікаў: Н.Сладкова, В.Біянкі, Я.Чарушына, М.Прышвіна.




 Бібліятэкар прывяла дзецям цікавыя факты з жыцця гэтых аўтараў, зачытала ўрыўкі з іх твораў. Дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданне В. Біянкі “Хвасты”. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах: “Лясныя загадкі”, “Успомні назву” і “Мой любімы хатні гадаванец”. Падводзячы вынікі сустрэчы, дзеці зрабілі выснову, што чалавек і прырода не падзельныя і нам трэба берагчы яе і захоўваць.