Напярэдадні
святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў
ліцэя арт-час “Выяўленчае мастацтва Гродзеншчыны”. Падчас мерапрыемства
бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з тэндэнцыямі і традыцыямі гродзенскага
выяўленчага мастацтва і з творчасцю самых вядомых мастакоў і скульптараў
Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Бераставіччыны.