04.10.2019г. Экагадзіна “Хто жыве ў лесе?”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экагадзіна “Хто жыве ў лесе?”. У самым пачатку падарожжа з удзельнікамі была праведзена бліц-віктарына на веданне правіл паводзін у лесе. Затым бібліятэкар расказала аб самых распаўсюджаных насельніках беларускіх лясоў. Весела прайшоў конкурс “Пацешныя звяркі”, дзе трэба было апісаць звяроў, так каб усе здагадаліся хто гэта. Наступным заданнем было намаляваць мядзведзіка ў “чатыры рукі”. Напрыканцы сустрэчы дзеці ўзгадалі правілы сяброў прыроды.