11.10.2019г.паэтычная гадзіна “Мама- галоўнае слова”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей Масалянскай школы паэтычную гадзіну “Мама- галоўнае слова” да Дня Маці. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра маму. І зразумелі, што колькі б ні было гадоў, 5 ці 50, нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, дабрыня, клопат і яе парада. Мама- гэта слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень радасці ці гора, самае пяшчотнае і самае шматграннае.