11.10.2019г. Конкурс малюнкаў “Я малюю маму!”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня маці прайшоў конкурс малюнкаў “Я малюю маму!”. На працягу тыдня дзеці малявалі малюнкі. Дзеці з задавальненнем распавядалі пра сваіх матуль, пра тое, якія яны прыгожыя, добрыя, клапатлівыя і прыйшлі да высновы, што ў кожнага мама самая лепшая.