24.10.2019г. Прафілактычная гадзіна “Будычыня пад пытаннем: падлеткавы алкагалізм”


Бібліятэкарам філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” Валянцінай Аляксандраўнай Навоша была праведзена прафілактычная гадзіна “Будычыня пад пытаннем: падлеткавы алкагалізм”, прапагандуючая здаровы лад жыцця з навучэнцамі 8 класа ДУА “Пагранічная сярэдняя школа”, класны кіраўнік Алена Віктараўна Татарыновіч. Вучням была прапанавана гістарычная даведка ўзнікнення вырабу спіртных напіткаў; абмеркаваны ўздзеянні алкаголю на арганізм; праведзены тэст, які дазволіў высветліць дасведчанасць непаўналетніх аб алкаголі і яго ўздзеянні на чалавека; пазнаёміліся з прэзентацыяй “Правда и ложь об алкоголизме”. Напрыканцы сустрэчы вучні прыйшлі да высновы, што лепш быць здаровым і не ўжываць алкаголь!