
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дыялог – разважанне “Спайсы – гэта небяспечна!” па прафілактыцы наркаманіі. Прысутныя даведаліся пра ўздзеянне спайсаў на арганізм чалавека, праведзена віктарына аб шкодных звычках. Бібліятэкар правяла тэст, які дазволіў высветліць дасведчанасць вучняў аб наркатычных рэчывах. Падлеткі з захапленнем абмяркоўвалі праблему наркаманіі, задавалі пытанні.