22.11.2019г. Выстава-дэгустацыя “Нясумны скляпок”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла выстава-дэгустацыя “Нясумны скляпок” (чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”). У прысутных на мерапрыемстве была магчымасць і пакаштаваць і ацаніць смачныя загатоўкі. На прыканцы мерапрыемства жанчыны падзяліліся не толькі рэцэптамі сваіх нарыхтовак, але і маленькімі сакрэтамі іх прыгатавання, а ў сапраўдных гаспадынь іх вельмі шмат.