28.11.2019г. Дыскусія "100 парад для здароўя"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла дыскусія "100 парад для здароўя". На працягу дня бібліятэкары нагадвалі прысутным пра неабходнасць здаровага ладу жыцця, аб ролі фізкультуры і спорту, рацыянальнага рэжыму дня ў жыцці чалавека, фізічнай актыўнасці, разумнай арганізацыі вольнага часу, аб тым, што неабходна ў кожнай жыццёвай сітуацыі заставацца аптымістам, і парэкамендавалі да чытання літаратуру з карыснай інфармацыяй.