02.12.2019г. Гадзіна карыснай інфармацыі “Пазітыў – твая зброя супраць наркотыкаў і СНІДу”


У філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Пазітыў – твая зброя супраць наркотыкаў і СНІДу” з вучнямі 7 класа. Здаровы лад жыцця, штодзённая фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, загартоўванне арганізма, паўнацэнны адпачынак, адмова ад шкодных звычак і ўстойлівасць супраць стрэсавых сітуацый надзейна абароняць вас ад хваробы!