03.12.2019г. Акцыя-наведванне «Ад сэрца к сэрцу»

У Пархімаўцах прайшла акцыя-наведванне “Ад сэрца к сэрцу”, прысвечаная Дню людзей з абмежаванымі здольнасцямі. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэкі, ФКДД і школы-яслей. У якасці падтрымкі і чулых адносін для інвалідаў дзеці чыталі вершы пра дабрыню, праспявалі песню. Людзі развітваліся , адорваючы цёплай усмешкай і шчырымі словамі падзякі.