03.12.2019г. Сустрэча “Свет дабра і надзеі”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” саўмесна з загадчыкам філіяла па культурна- дасугавай дзейнасці аг. Масаляны правялі сустрэчу да Дня інвалідаў “Свет дабра і надзеі”. Спачатку прысутным мерапрыемства пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, упэўненасці ў сабе, прыемнага настрою, добрых эмоцый і цікавых захапленняў. Затым для іх гучалі вясёлыя музычныя творы. Сустрэча прайшла ў цёплай і добрай атмасферы.