10.12.2019г. Бліц-інфармацыя “10 снежня – Міжнародны дзень правоў чалавека”


Да Міжнароднага дня правоў чалавека супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для наведвальнікаў бібліятэкі бліц-інфармацыю “10 снежня – Міжнародны дзень правоў чалавека”, падчас якой пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення права, звярнула ўвагу на важнае значэнне такога дакумента, як Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, якая адкрыла цэлую эпоху ў барацьбе асобы за свае правы і свабоды і дала магчымасць людзям усяго свету аб’яднацца ў справе аховы і забеспячэння сваіх правоў на Зямлі.