29.12.2019г. Музычна-забаўляльная праграмма “Навагодні бум”

У рамках бераставіцкіх “Зімовых сямейных вечароў каля Ёлкі” супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі музычна-забаўляльную праграму “Навагодні бум”. Казачныя героі дзед Мароз і Снягурка, Кікімара “Кікі” і Баба-Яга, кот Базыліо і ліса Аліса завіталі на Ратушную плошчу ў Вялікай Бераставіцы, забаўлялі дзяцей і дарослых гульнямі, вясёлымі конкурсамі, загадкамі, імправізацыямі, вадзілі карагод вакол прыгожай навагодняй Ёлкі. Звонкі смех, моцныя эмоцыі, шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей - лепшая ўзнагарода для арганізатараў забавы. Казачае прадстаўленне прайшло ў атмасферы свята і чараўніцтва.