30.11.209г.Кніжная выстава і бібліяграфічны прагляд літаратуры "Талент маштабны, шматгранны"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была прадстаўлена кніжная выстава “Талент маштабны, шматгранны”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова. Пад час прагляда дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Услых чыталі ўрыўкі з аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, адказвалі на пытанні віктарыны па творах пісьменніка. Кніжная выстава пазнаёміла прысутных з творамі Міхася Лынькова.