03.12.2019г. Мерапрыемства “Мы другія, але мы побач”

“Мы другія, але мы побач” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. На імпрэзу запрасілі наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, што працуе пры бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі прысутным аб лёсах сусветна вядомых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аб іх дасягненнях і талентах, пазнаёмілі з матэрыяламі кніжна-інфармацый выставы “Моцныя духам”, на якой былі прадстаўлены кнігі і інфармацыя аб такіх асобах, як Мікалай Астроўскі, Эдуард Асадаў, Вольга Скараходава, Аляксей Марэсьеў, Нік Вуйчыч, Сцівен Хогінг і інш. Бібліятэкары падрыхтавалі пазнавальна-забаўляльную праграму з конкурсамі, гульнямі і жартамі. У выкананні ўдзельнікаў клуба прагучалі песні.      
Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, які арганізавала для прысутных сям’я Сірануш Геворгаўны Палакян з аграгарадка Алекшыцы.