Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пархімаўцы арганізавалі навагоднія пасядзелкі “Цудоўны вечарок: смех, забавы і вяселле – усім на пацеху” для людзей сталага ўзросту. Прысутныя з захапленнем удзельнічалі ў розных конкурсных спаборніцтвах, чыталі аўтарскія і ўласныя вершы з элементамі тэатралізацыі. Навагоднія пасядзелкі ўдаліся на славу і, спадзяюся, добры настрой у сэрцы кожнага захаваўся надоўга.