17.01.2020г. Урок інфармацыйнай культуры “Гісторыя кнігі. Гісторыя бібліятэк”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок па асновам інфармацыйнай культуры “Гісторыя кнігі. Гісторыя бібліятэк”. У першай частцы ўрока, у выставы “Кніга – сімвал чалавечай мудрасці”, навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі і бібліятэк, даведаліся аб самых вядомых бібліятэках мінулага і сучаснасці. У другой частцы ўрока даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. Цікавыя старонкі жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны раскрыў перад наведвальнікамі ўрывак з відэафільма “Першадрук”, які паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.