Бліц-інфармацыя “Гісторыя навукі ў асобах”, якую
супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для сваіх наведвальнікаў, была
прысвечана Дню беларускай навукі. Бібліятэкар коратка пазнаёмілі прысутных з гісторыяй заснавання свята, расказала аб вучоных,
ураджэнцах Беларусі, асобую ўвагу звярнула на даведнік “Людзі
навукі з Бераставіччыны”, які падрыхтавалі і выпусцілі супрацоўнікі бібліятэкі
ў 2017 годзе. Удзельнікі інфармацыйнага мерапрыемства даведаліся аб тым, што ўсяго
ў даведніку змешчаны артыкулы аб 35 навукоўцах, чые карані пачыналіся на
бераставіцкай зямлі. Некаторыя з іх вызначыліся навуковымі дасягненнямі ў
нядаўнія часы.