28.01.2020г. “Халакост: аб гэтым нельга забыцца, гэта нельга не памятаць”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла мультымедыйная прэзентацыя “Халакост: аб гэтым нельга забыцца, гэта нельга не памятаць”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з паняццямі Халакост і генацыд і прычынамі забойства яўрэйскага насельніцтва падчас вайны. З дапамогай прэзентацыі ўдзельнікам была раскрыта сутнасць генацыду, які праводзіўся фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама вынікі Халакоста і яго значэнне ў гісторыі чалавецтва і кожнага з нас.