05.02.2020г. Мастацкая хвіліна-вернісажа “Славуты мастак Беларусі”

Наведвальнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі пазнаёміліся з творчасцю беларускага мастака Івана Хруцкага падчас мастацкай хвіліны-вернісажа “Славуты мастак Беларусі”. Мерапремства было прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака. Бібліятэкар коратка расказала аб жыццёвым і творчым лёсе І.Хруцкага, які вылучаўся віртуозным выкананнем нацюрмортаў, а таксама быў выдомы і папулярны ў свой час як партрэтыст і пейзажыст, прадставіла выданні раённай бібліятэкі, змешчаныя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Вялікі мастак з Беларусі Іван Хруцкі”.