13.02.020г. Віртуальнае падарожжа “Славутасці Малой Бераставіцы” (развіццё турызма)

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло віртуальнае падарожжа “Славутасці Малой Бераставіцы”. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Турызм у Гродзенскай вобласці”. Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю Бераставіцкага раёна, пра гісторыю некаторых помнікаў архітэктуры і прыроды нашага раёна.Даведаліся пра найбольш яркія аб'екты культурнай і гістарычнай спадчыны нашага краю: касцёл Святога Антонія Падуанскага, царква Святога Дзмітрыя Салунскага, будынак крухмальнага завода. Пазнаёміліся з базай дадзеных “Храмы Бераставіцкага краю”, якая генеруецца аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага”.