14.02.2020г. Сустрэча з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане 1979-1989 гг. “Той час і ў памяці і ў сэрцы”


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане 1979-1989 гг.  “Той час і ў памяці і ў сэрцы”. На сустрэчу запрасілі наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Берпаставіцкага раёна і членаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкар у сваім выступленні “Памяць Афгана” напомніла прысутным аб падзеях Афганскай вайны 1979-1989 гг. і пазнаёміла з кніжнымі выданнямі, прысвечанымі гэтай тэме і прадстаўленымі на кніжнай выставе “Афган: полымя вайны”. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі былыя воіны-афганцы С. У. Гладкі і В.У. Відукоў. Яны з болем у душы гаварылі пра былое, дзяліліся ўспамінамі. Сёння ветэраны-афганцы свята захоўваюць сваё воінскае братэрства, сумленна працуюць, а таксама ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.