15.02.2020г. Прагляд відэафільма “Тут край мой, выток мой, дарога мая…”

У межах Года малой радзімы ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзецей адбыўся прагляд відэафільма “Тут край мой, выток мой, дарога мая…”. Дзеці бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй сваёй вёскі – Масаляны, яе выдатнымі і памятнымі мясцінамі. Кожны, пачынаючы з дзяцінства, павінен ведаць аб значнасці малой Радзімы ў жыцці кожнага чалавека, любіць і шанаваць свой радзімы куток.