21.02.2020г. Гучныя чытанні “Родная мова – гэта стылёва”


21 лютага ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” у Міжнародны дзень роднай мовы, для вучняў пачатковых класаў Алекшыцкай сярэдняй школы, у рамках акцыі “Чытаем разам”, прайшлі гучныя чытанні “Родная мова – гэта стылёва”. Юным чытачам была прэзентавана кніжная выстава “Багацце мовы ў кожным творы”. Бібліятэкар расказала вучням пра шлях станаўлення беларускай мовы ад Ф.Скарыны да сучасных пісьменнікаў. Пасля дзеці прачыталі вершы: І.Муравейка “У кнігарні”, “Сваімі рукамі”, “Бацькава шапка”; Т.Мушынскай “Вожыкі ў футбол гуляюць”; Г.Аўласенка “Сябрук”; Т. Дамаронак “Сунічныя цуды” і іншыя. У канцы мерапрыемства прыйшлі да выніку: у свеце шмат моў, у кожнага народа – свая. Правільна гаварыць і пісаць на роднай мове - значыць умець разважаць і выказваць свае думкі. Таму родную мова трэба ведаць і берагчы.