22.02.2020г. Выраб віншавальных паштовак "Мой тата самы лепшы"


        Выраб віншавальных паштовак да 23 лютага “Мой тата самы лепшы” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Дамавічок” адбыўся 22 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. У час правядзення мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, прапанавалі прачытаць вершы пра татаў, паведамілі алгарытм выканання святочнай паштоўкі, падрыхтавалі неабходныя шаблоны і загатоўкі. Вучні з задавальненнем працавалі над сваімі падарункамі і з добрым настроем развіталіся з бібліятэкарамі!