22.02.2020г. Віктарына "Гісторыя Дня абаронцы Айчыны"

         22 лютага бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках конкурсна-гульнявой праграмы «Я хачу стаць салдатам», якая праходзіла ў ДУА Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа, правяла віктарыну «Гісторыя Дня абаронцы Айчыны». Падчас мерапрыемства вучні малодшых класаў даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, адказалі на пытанні віктарыны і прынялі ўдзел ў спартыўна - гульнявой праграме. Напрыканцы мерапрыемства ўсім удзельнікам былі ўручаны медалі за адвагу.