30.01.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі»

30 студзеня бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Тэмай сустрэчы стала «Казка родная - народная». У час мерапрыемства бібліятэкар расказала сваім маленькім слухачам, як з'явіліся народныя казкі. Чаму ў іх так шмат ўкладзена народнай мудрасці. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала казку «Стары бацька» і абмеркавала яе разам з дзецьмі.