13.03.2020г. Інтэлектуальная гульня "Моладзь і закон»


У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка" для вучняў 11 класа прайшла інтэлектуальная гульня "Моладзь і закон». Бібліятэкар расказала пра сутнасць і значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, прысутныя прагледзелі прэзентацыю. Школьнікі дружна ўдзельнічалі ў гульні, якая складалася з заданняў рознай складанасці: «Свет права», «Казка хлусня, ды ў ёй намёк», «Дзяржаўныя святы», «Значэнні слоў» і «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь». Усе дзеці праявілі высокую прававую эрудыцыю.