29.04.2020г. Абслугоўванне чытачоў сталага ўзросту на даму


Ва ўмовах сучаснай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, у т. л. і у Бераставіцкім раёне, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” перайшоў на абслугоўванне чытачоў сталага ўзросту на даму. Чарговы заказ быў прыняты па тэлефоне ад жыхыркі райцэнтра, пенсіянеркі М. Драгун. Бібліятэкар абанемента ўзгадніла пытанне аб жанры літаратуры, колькасці экзэмпляраў, удакладніла адрас і час дастаўкі. У працэсе абслугоўвання было абмеркавана пытанне аб тэрміну вяртання атрыманых выданняў. Пасля вяртання кнігі знаходзяцца пэўны час на каранціне ў асобным памяшканні.