Сям'я - гэта праца, клопат адзін пра аднаго,
Сям'я - гэта
шмат хатняй працы.
Сям'я - гэта
важна! Сям'я-гэта складана!
Але шчасліва жыць аднаму
немагчыма.
15
мая 2020 года ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і. Важную ролю ў працэсе
маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання мае кніга і бібліятэка. Да
Дня сям’і была падрыхтавана кніжная выстава «Чалавек пачынаецца ў сям 'і». Супрацоўнікі
раённай бібліятэкі распавялі чытачам аб тым, што сям’я – крыніца кахання,
павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца грамадства, без чаго
не можа існаваць чалавек.