18.05.2020 г. Кніжная выстава “Жыровіцкая цудатворная святыня”

Да 500-годдзя з часу заснавання Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра и 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі на абанеменце арганізавалі кніжную выставу “Жыровіцкая цудатворная святыня” і правялі бібліяграфічны абзор рэлігійнай праваслаўнай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з гісторыяй з’яўлення вядомай Жыровіцкай святыні і распавяла пра сам аграгарадок Жыровічы, пра сучаснае становішча Свята-Успенскага манастыра, які вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў розных кутках зямнога шара. Прэзентацыя “Жыровіцкая цудатворная святыня”.