21.05.2020г. Гутарка “Паліць не модна, дыхай свабодна”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка “Паліць не модна, дыхай свабодна”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню. Гутарка адбылася ля выставы “Тытунёвы туман падману”. Бібліятэкар Пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй з'яўлення тытуню і праінфармавала аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі, прывёўшы гістарычныя даведкі шляхоў распаўсюджвання тытуню па свеце. У ходзе гутаркі-дыялога пагаварылі аб дрэнных і добрых звычках, выявілі асноўныя прычыны шкоды нікацінавай залежнасці, па якіх характарыстыках можна вызначыць чалавека, які паліць. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Далой з жыцця нікацін”. Кожны для сябе зрабіў пэўныя высновы. У завяршэнні, усе ўдзельнікі атрымалі буклеты “Здаровы лад жыцця”.