22.05.2020г. Гістарычны экскурс “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя”. У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: асветнікі, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі ды іншыя вдатныя постаці. Найбольш вядомыя партрэты вось такіх неардынарных людзей, звязаных з нашай бераставіччынай, размешчаны ў бібліятэцы. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў гістарычны экскурс “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя”, падчас якога пазнаёмілі прысутных з гістарычнымі асобамі на фотаздымках.