05.06.2020г. Выстава-партрэт “Еўфрасіння Полацкая – святая заступніца і асветніца Беларусі”

Супрацоўнікі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” да Дня памяці Ефрасінні Полацкай арганізавалі выставу-партрэт “Еўфрасіння Полацкая – святая заступніца і асветніца Беларусі” і правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” гістарычную інфарміну “Асветніца з роду Ўсяслава: Еўфрасіння Полацкая”. Бібліятэкары коратка пазнаёмілі іх з біяграфіяй і дзейнасцю беларускай асветніцы і з літаратурай, прадстаўленай на выставе.