5 чэрвеня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібіліятэка” была арганізавана тэматычная паліца “Апякунка зямлі беларускай”, прысвечаная Дню памяці прападобнай Еўфрасінні
Полацкай. Чытачы, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з
жыццём і дзейнасцю нябеснай заступніцы Беларусі. Літаратура, якая была
прадстаўлена, ярка раскрывала саму сутнасць
Еўфрасінні, а дапаўненнем сталі фотаздымкі з выявамі святой. Асаблівую
цікавасць у чытачоў выклікала апавяданне
бібліятэкара пра крыж Еўфрасінні, які з’яўляецца галоўнай духоўнай святыняй Беларусі.