10.06.2020г. Бібліятэчная вандроўка "У госці кніга запрашае"

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вандроўка “У госці кніга запрашае”. Бібліятэкары правялі для наведвальнікаў пазнавальную экскурсію па бібліятэцы. Пазнаёмілі чытачоў з правіламі карыстання бібліятэкай, навучылі іх арыентавацца сярод вялікай колькасці кніг, рассказалі пра выставы, якія дзейнічаюць у бібліятэцы. Напрыканцы сустрэчы дзеці самастойна падабралі літаратуру для чытання летам.