19.06.2020г. Гульнёва-забаўляльная праграма "Па сакрэту ўсяму свету"

  На пляцоўцы каля філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы прайшла гульнёва – забаўляльная праграма .
        Бібліятэкар разам з загадчыкам філіяла падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую гульнёвую праграму з музычным суправаджэннем, дзе дзеці змаглі весела правесці свой вольны час:танцавалі пад знаёмыя мелодыі, прынялі ўдзел у цікавай віктарыне “ Лета з кніжкай у руках”,  з задавальненнем паўдзельнічалі ў падвіжных гульнях з паветраным шарыкам, праспявалі  песенкі пра лета… А дапамагалі ім у гэтым дарослыя, якія прыйшлі разам адпачыць. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве госці атрымалі салодкія пачастункі.