24.06.2020г. Адкрыты прагляд літаратуры "Шляхам служэння Беларусі"

24 чэрвеня ў філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “ Шляхам служэння Беларусі”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага.
Чытачы , якія прыйшлі ў гэты дзень у бібліятэку, пазнаёміліся з кніжнай выставай,  даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчай дзейнасці вядомага пісьменніка.
Наведвальнікі выставы падрабязней пазнаёміліся з яго творамі, ўзялі літаратуру для чытання: творы “ Насцечка”, “ Матчына благаславенне”. “ Маленькая жанчына” і “ Пошукі будучыні”.