Філіял “ Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” аграгарадка Масаляны арганізавала
для дзяцей дзень вясёлых забаў “Свет
актыўнага дзяцінства”. На пляцоўцы каля бібліятэкі, дзе развярнулася дзея свята,
дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях. Для іх была
падрыхтавана кніжная выстава “Прыхільнікі кніг”, дзе ўдзельнікі змаглі выбраць
цікавыя кнігі для летняга адпачынку. А віктарына паказала, што дзеці ведаюць
шмат казак і любяць іх чытаць.