
Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Масаляны запрасілі дзяцей на забаўляльную праграму “Лета кліча!”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі у конкурсах, гульнях: “Сонечны зайчык”, “Кніжны сябар”, “Вясёлы ручаёк”, “Самы хуткі”, “Купалаўскі вяночак”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей наведаць і наступныя мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу лета.