30.06.2020г. Кніжная выстава “Раім прачытаць!”

Бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” на працягу чэрвеня прапанавалі для маленькіх наведвальнікаў цікавую і разнастайную выставу кніг “Раім прачытаць!”. Да ўвагі чытачоў былі прадстаўлены кнігі Змітрака Бядулі, Уладзіміра Ліпскага, Наталлі Бучынскай, Таццяны Дамаронак і іншых аўтараў. Для самых малодшых наведвальнікаў літаратуру дапамагалі выбіраць бібліятэкары. Асаблівым попытам у чытачоў карысталіся кнігі на беларускай мове.