07.08.2020г. Дзень экалагічнай кнігі “У экалогію праз кнігу”

 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшоў дзень экалагічнай кнігі     “У экалогію праз кнігу”.  Юныя чытачы  прынялі ўдзел у турніры знаўцаў прыроды. “Лясныя хованкі”, “Чахарда з ляснымі жывёламі”, “Кошкі-мышкі”, “Чэпушынкі лесу”, “Лясныя даганялкі”, вось тое, што чакала дзяцей у розных турах. Разгадалі шмат цікавых загадак пра жыхароў лесу. Разам з бібліятэкарам ўспомнілі пісьменнікаў-натуралістаў  К.Паўстоўскага, Б.Жыткова, В.Біянкі, М. Прышвіна, Э.Шыма, У.Ягоўдзіка і пазнаёміліся з іх творамі.  З апавяданнямі гэтых пісьменнікаў знаёма не адно пакаленне чытачоў, яны вучаць любіць і берагчы прыроду. На прыканцымерапрыемства бібліятэкар пажадала: “Будзьце на зямлі гаспадарамі, але беражыце кожную былінку, кожную маленькую букашачку! Вывучайце і любіце прыроду!”.