У аздараўленчым лагеры маляўнічай мясцовасці з
кругласутачным знаходжаннем “Краязнаўцы” прайшоў “Дзень без гаджэта”. У гэты
дзень філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтаваў
для ўдзельнікаў літаратурныя чытанні “Беларускім пісьменнікам прысвячаецца…” у
рамках акцыі “Чытаем разам”. Бібліятэкары распавялі пра паэтаў-юбіляраў 2020
года, пазнаёмілі дзяцей з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменнікаў і іх
творчасцю. Удзельнікі праявілі сваё майстэрства ў гучных чытаннях
твораў Рыгора Барадуліна, Пятруся Броўкі, Пятра Глебкі, Уладзіміра Дубоўкі,
Уладзіміра Караткевіча . Дзеці дзяліліся сваімі эмоцыямі з удзельнікамі мерапрыемства і
перадавалі ім свой настрой ад прачытанага.