02.09.2020г. Інфармацыйная хвілінка “Правілы нашай бяспекі” (Адзіны Дзень бяспекі)

 У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да адзінага дня бяспекі прайшла інфармацыйная хвілінка “Правілы нашай бяспекі”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на вуліцы, пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі, на дарозе, дома, а таксама з правіламі пажарнай бяспекі. Юныя госці бібліятэкі ў гульнёвай форме вучыліся бяспечным паводзінам у сітуацыях, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці, вучыліся правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Вулічныя эрудыты”, “Дарожная азбука”, “Адзін дома”, “Юны выратавальнік”. У літаратурнай віктарыне “Казачны транспарт” удзельнікі ўспаміналі казкі, дзе парушэнне АБЖ прывяло да сумных наступстваў.