
З 01.09.20г. па 06.09.20г. у рамках Тыдня беларускага пісьменства “Жыві,
родная мова!”, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 10-х класаў прэм’еру
кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Беларускае роднае слова…” і
гістарычна-пазнавальную хвіліну “Уладальнікі Вялікай
Бераставіцы Хадкевічы і беларускае кнігадрукаванне”, падчас якіх пазнаёмілі
вучняў з выданнямі і інфармацыйнымі матэрыяламі выставы, а таксама са
старонкамі гісторыі беларускага кнігадруку. Завяршыў
Тыдзень беларускага пісьменства час гістарычнага партрэта “Пачынальнік
беларускага кнігадрукавання Францыск Скарына: 530 гадоў з дня нараджэння”.
Школьнікам прадставілі найбольш цікавыя
і маляўнічыя выданні аб жыцці і
дзейнасці знакамітага беларускага асветніка і першадрукара, коратка пазнаёмілі
з асноўнымі падзеямі яго жыцця.

