З 1 па 10 верасня у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” была падрыхтавана літаратурная экспазіцыя “Бяспека важней за ўсё”,
у рамках другога этапу Адзінага Дня бяспекі.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні сітуацый
па бяспецы жыццядзейнасці. Мэтай мерапрыемства было яшчэ раз нагадаць аб дзеяннях
у выпадку ўзнікнення пажара, аб правілах паводзін на дарозе, на вуліцы і ў
кватэры, успомнілі нумары экстранных службаў.