Чарговае пасяджанне аматарскага
аб’яднання “Пралеска” для дзяцей правяла бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка”. На гэты раз для дзяцей бібліятэкар
падрыхтавала кніжныя жмуркі “Што мы ведаем аб прыродзе сваёй краіны?”. Спачатку
дзеці адгадвалі кнігі і казкі, якія былі схованыя пад вокладкай, а затым пачалі
падарожнічаць па станцыях: “Царства раслін”, “Лясныя загадкі”, “Жывёлы і
птушкі”, “На лясной палянцы”, “Сябры- грыбы”, “Правілы сяброў прыроды” . Дзеці замацавалі і пашырылі веды аб прыродзе роднага краю і былі задаволеныя
мерапрыемствам.