23.09.2020г. Бібліятэчны квілт “Падзяліся рэцэптам з сябрам” ( пасяджэнне аматарскага аб’яднання“Сустрэча”)


У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” у рамках мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”, для сталых людзей прайшло чарговае пасяджэнне “Сустрэча”. Бібліятэчны квілт “Падзяліся рэцэптам з сябрам” прайшоў цікава і незвычайна. У бібліятэцы быў аформлены маляўнічы стэнд, дзе размясціўся “кошык з яблыкамі”, на якіх удзельнікі пісалі цікавыя і смачныя рэцэпты хатніх нарыхтовак, пясля чаго гэты рэцэпт мог ўзяць любы чытач бібліятэкі і карыстацца ім. Для большага каларыту чытачам былі прапанаваны часопісы і кнігі з рэцэптамі.